Поехали!
сообщение #1, 11.11.2017 в 23:40, изменено: 21.11.2017 в 19:15 (Zyfix)
Прадам алюмініевую аднарычажку бранетанкавай дывізіі Madruk ад рэдкага нямецкага мелкасерыйнага брэнду Proceed.

А дакладна раму Proceed FST Trail. Растоўка М. Ход задняй падвескі 150/177мм (5.9 / 7") - 2 пазіцыі мацаваньня амартызатара. У залежнасьці ад выкарыстаньня, а також улічваючы геаметрыю, лічу, што рама падойдзе асобам вышынею прыблізна ад 175 і больш см, пад відэльцы 140-160мм, пад вынасы не меньш за 70мм. Характарыстыкі ды геа глядзі далей па тэме.

Асаблівасьці рамы:
- Стакан рулявой – класічны прамаштокавы 1.1/8" вышынёю 125мм,  пад зьнешнія рулявыя, пад відэльцы са штокам не меньш за 190мм, у камплекце з рамаю чашкі і падшыпнікі рулявой Dartmoor Combat (рулявая ўстляваная новай у красавіку 2016г., мае 2 конусных прома з мажорным антыкаразійным пакрыцьцём, чашкі з алю сплаву 2014, колер - чырвоная анадзіроўка, афіцыйная вышыня 15,4+13,1=28,5мм);
- Драпаўты, здымны гак пераключальніка – вертыкальныя, пад утулку 135х12мм, у камплекце таксама будуць і родныя алю прастаўкі (адапцеры) для ўтулак 135х10мм; або прадаю стальныя Atomlab асобна;
- Карэтачны вузел – 73мм Euro;
- Усе трубы ды ЧПУ-фрэзерованыя дэталі маюць вялікія памеры і плошчу сячэньня, з фабрычнымі узмацненьнямі ў адказных месцах, без лайт-тэхналогій;
- Выдатная якасьць труб, стыкоўкі дэталяў ды зваркі. Трэшчыны, увагнутасьці адсутнічаюць;
- Паўнавартасная, прамая падсядзельная труба (34.9мм) дазваляе змантаваць пярэдні пераклюк, мае адзін з "класічных" унутраных дыяметраў - 31.6мм; таксама падойдзе як для доўгіх падсёдзелаў, так і для рэгулюемых;
- Аднарычажная класіка з адзіным, нізка ўсталяваным шарнірам, на 2-х промах 6001-2RS.
- Усе месцы, дзе гідралініі сутыкаюцца з рамаю а таксама ніжняя труба рамы, паабклееныя тоўстай паўпразрыстай плёнкай BBB Tubeskin.
- Рама 2008 або 2009 году вырабніцтва (ішла з амортам 2008 мадэльнага году, нумара або іньшых адзнак на раме не было). Набывалася новай у Вялікай Брытаніі напрыканцы 2009, у эксплуатацыі з 2010. Геаметрыю глядзі ніжэй;
- Спраектаваная пад распрастранёны памер аморту 190х50мм, аморты "з бачкамі" улазяць без праблемаў;
- Лічу, што да гэтай рамы лепш за ўсё падыходзяць 140-160мм відэльцы (у залежнасьці ад прызначэньня і выкарыстаньня ровара). Сам карыстаўся АМ-FR відэльцамі з ходам ў 140 і 150мм. Нетхта за мяжою і RS Totem з адпаведным ходам ставіў.

Мінусы і нюансы рамы:
- Галоўны мінус - тое, што нейк у 2016м вырашыў памяняць стальныя болцікі, якія утрымліваюць вось з промамі, на тытанавыя і ў аднаго з болцікаў М5 адляцела галоўка пры зацісканьні. Так што замена промаў без пяпярэдняга высьвідроўваньня цела Ti-болціка пэўна будзе праблематычнай (а можа і ня будзе). Промы і не спрабаваў мяняць, бо ўсе працуе. Гэты мінус значна паўплываў на коштаўтварэньне;
- Зыходзячы з некаторай тупаватасьці апрацоўкі перашкод відэльцамі, адтуліны пад пярэдняе вуха аморта (на ніжняй трубе) былі перанесеныя на 10мм уперад (прасьвідраваныя бліжэй да трубы, родныя адтуліны ды алюміній навокал згладжаныя). Гэта было зроблена ўвесну 2016, ніякіх дэфектаў ад гэтай працэдуры не з’явілася і дагэтуль. Мадыфікацыя дазволіла завастрыць вугал рулявой (зараз ён ~67 град. з 150мм відэльцам), панізіць верхнюю трубу ды карэтачны вузел;
- Паверхневая забруджанасьць, есьць драпіны і пацертасьці;
- Яшчэ калі рама была новай падрэзаў падсядзельную трубу на 5мм. На прыжым падсёдзела або трываласьць рамы гэты момант не ўплывае;
- Фрэзераваная падкова задняга трохвугольніка трохі шліфанутая з унутранага боку, каб улазілі DH-FR покрыўкі 26х2.7". Без дапрацоўкі станавіліся 26х2.6". Алюмінію хапала, гэта не сучасны лайток;
- На раме няма мацаваньняў пад стандарты ISCG супакаіцеляў ланцугу, але пасля невялікіх, даўно праведзеных дапрацовак дрэмелем па алюмінію, падыходзілі ўсе супакаіцелі стандарту ISCG 2003, якія трапляліся у рукі (разам з адапцерам BB-ISCG 2003). Адапцеры BB-ISCG 2005 ды супакаіцелі стандарту ISCG 2005 да рамы НЕ падыходзяць.

Амартызатар:
Manitou Swinger X4 Coil (2010) remastered. Памер - 190х50мм (7.5х2.0"), набываў новым, на раме - з канца 2011 (і тое не заўсёды, як адзін з 2х амортаў), DU bushing 12мм. Настройкі – preload спружыны, адскок, ціск паветра ў бачку платформы; плюс дадаў клапан з регуліроўкамі нізка- і высокахуткаснай кампрэсіі ад Манітушкі ніжэй па тэме. Круцелка ціску паветра наадварот была дэмантаваная, бо з часам пачала травіць паветра праз о-рынгі ды і амаль не карыстаўся. IFP-поршань расьсвідраваны для лёгкага сэрвісу і замены масла.  Вага разам з манітушнай спружынаю, воськамі, бушамі – 883г. Масла ў апошні раз мяняў у 07.2017 (Motorex). Заўсёды стаяла неапрэнавая абарона штоку ад пылу і бруду. Масла або паветра не травіць, шток у добрым стане. Спружына Manitou 450 lbs у камплекце.

Кошт:
- рама (разам з рулявой, зажымам падсёдзела) + аморт Manitou Swinger Coil (са спружынаю 450lbs) = 100$.


Прададзена.

 
сообщение #2, 11.11.2017 в 23:41
Re:Прадам старую нямецкую школьніцу (FR-Trail, ёсьць нюансы) -100-110$
у 2010 годзе
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_2008-09_in_2010.jpg (144 kb, 800x569)

 
сообщение #3, 11.11.2017 в 23:41
у 2012
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_2008-09_in_2012.jpg (99 kb, 800x508)

 
сообщение #4, 11.11.2017 в 23:42
у 2015
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_2008-09_in_2015.jpg (102 kb, 800x474)

 
сообщение #5, 11.11.2017 в 23:42
у 2017
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_2008-09_in_2017_-w_Manitou_Swinger_-ph1.jpg (77 kb, 800x473)

 
сообщение #6, 11.11.2017 в 23:43
...
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_2008-09_in_2017_-w_Manitou_Swinger_-ph2.jpg (86 kb, 800x524)

 
сообщение #7, 11.11.2017 в 23:44
дэфект

 
сообщение #8, 11.11.2017 в 23:45
дэтальнае фота
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_remastered_-01.jpg (80 kb, 800x498)

 
сообщение #9, 11.11.2017 в 23:46, изменено: 17.11.2017 в 22:37 (Zyfix)
...
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_remastered_-BB.jpg (244 kb, 800x542)

 
сообщение #10, 11.11.2017 в 23:47
...
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_remastered_-05.jpg (87 kb, 800x522)

 
сообщение #11, 11.11.2017 в 23:47, изменено: 17.11.2017 в 22:37 (Zyfix)
...
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_remastered_-dropout_12mm.jpg (238 kb, 800x557)

 
сообщение #12, 11.11.2017 в 23:52, изменено: 23.11.2017 в 22:12 (Zyfix)
геа (актуальна для мадэляў Proceed ~2008-2011г.в.):
иллюстрация: Proceed_geometry_chart.jpg (31 kb, 800x156)

 
сообщение #13, 12.11.2017 в 01:05
Запасны новы фірмовы драпаўт дакіну бонусам.
иллюстрация: Proceed_FST_Trail_-dropout.jpg (58 kb, 800x527)

 

Aeffe

Rotwild RCC 0.1 Orange 5ive


сообщение #14, 12.11.2017 в 04:26, изменено: 12.11.2017 в 04:27 (Aeffe)
Re:Прадам старую нямецкую школьніцу (FR-Trail, ёсьць нюансы) - 100/110$
Хороша старушка, за эти деньги просто подарок.

п.с. Вилка, что за она?..
 
сообщение #15, 12.11.2017 в 09:25, изменено: 23.11.2017 в 22:18 (Zyfix)
Відэлец - Spinner Cargo Air (customized). 2014г., набываўся новым, у эксплуатацыі з 04.2016. Ход 150мм, 20мм вось, шток – 1i1/8" (198мм cutted), axle to crown ~540мм, 34мм алю ногі, мацаваньне тормазу  - PM 6".

иллюстрация: Spinner_Cargo_Air_-_2014-_photo_front_800.jpg (283 kb, 800x303)

 
1 2 печатать
Поехали! © 2002-2017