Прыгодніцкая гонка "Белы Ковель". Пошук валанцёраў і выведнікаў

Heritage
Автор

Шаноўныя аршанскія і віцебскія турысты, вандроўнікі і веласіпедзісты!

2 – 4 жніўня 2013 г. адбудзеца прыгодніцкая гонка “Белы Ковель” на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя (Аршанскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці).
Мерапрыемства ўключана ў афіцыйны гадавы каляндар спартыўна-масавай установы “Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак” і адбываецца пад яе эгідай і кіраўніцтвам.
Старонка гонкі http://promwadtour.com/?md=events&action=view&id=59.

Сардэчна запрашаю Вас далучыцца да правядзення гэтага мерапрыемства, першага ў сваім родзе на Аршаншчыне і на Віцебшчыне. Тэрыторыя правядзення гонкі – па лініі Орша – Гацькаўшчына – Арэхаўскае возера – Смаляны – Орша.
Будзе карыснай Ваша дапамога ў разведванні трас, пошуку і падказцы цікавых месцаў для пастаноўкі пікетаў (кантрольных пунктаў).
Калі вы ўжо ведаеце запамінальныя аб’екты ці мясціны (крыніцы, прыкметныя дрэвы, камяні, маляўнічыя сцяжынкі і дарогі і іншыя аб’екты, цікавыя формы рэльефу) у ваколіцах Оршы ці на тэрыторыі ў межах правядзення гонкі – падзяліцеся са мною, і мы ўключым ваш пікет ці параду у дыстанцыю.
Падчас правядзення гонкі запрашаю Вас паваланцёрыць на пікетах ці на прамежкавых станцыях (валанцёры забяспечваюцца вогнішчам, гарбатай, ежай, намётамі, цеплынёй жнівеньскай ночы і добрым настроем! :D ).

Па ўсіх пытаннях і за дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да мяне:
Дзмітрый Траскоўскі, дырэктар прыгодніцкай гонкі “Белы Ковель”
Тэл. +375-29-2647731
e-mail: dzmitrytravel@gmail.com
ці пішыце асабістае паведамленне тут, на poehali.net

Далучайцеся да развіцця прыгодніцкага турызму, папулярызацыі актыўнага ладу жыцця і гісторыка-культурнай спадчыны Аршаншчыны!