Велапаход з Мастоў да Гарадзеі

woonder
Автор

У гэтым годзе групоўка “ Пядалі круцяцца “ зладзіла сямідзённы паход па гарадзеншчыне. Склад групоўкі трохі з’мяніўся, што, аднак, не паўплывала на яскравасць вандроўкі ды файнасць адпачынку.

З Гродна паехалі цягніком а 16-22 да Мастоў.

У Мастах пачаўся велапаход. Закупіўшыся на вячэру сяго-таго ды алкаголю рушылі на поўдзень ў бок вёскі Пескі.

Невялічкая фатасэссія ля разбуранага млына ды паехалі далей . На начоўку сталі лагерам на Зяльвянцы.

Прычым кацілі да яе па лясной дарозе, якой ня было на нашай мапе. Месца супер. За дзень прайшлі 20 км.

Раніцай, кала 12, паехалі далей.

Дарога па лесе была даволі кепская( на першы погляд).

Праз 5 км веехалі на асфальтагрэйдзер і ірванулі ў бок Ланцавічаў.

У Ланцавічах затарыліся вадою ў вельмі ветлівай бабулькі.

Па яе словах раней тут было 220 двароў, а зараз неболей 20-ці. Сумна.
Пасля Ланцавічаў пайшлі на Курылавічы.

І тут пачаўся апакаліпсіс!!! Як высветлілась 12 чэрвеня быў абвешчаны “днём трезвости “... Пі**ец..........
2 гадзіны бадзяній паміж дзвумя крамамі далі вынік.

На начлег вырашылі станавіцца на Шчары ў весцы Воля Крупіцы.


Файнае месцца. Час ад часу там спыняюцца воднікі дзякуючы намаганням некага Куляева. Гэны чэл колькі год таму набыў хату, ды зрабіў з яе базу для адпачынку. Даволі прыемна стаць лагерам. Ёсць дровы, вогнішча, вольны падыход да вады. Карацей кажучы месцца адпад.
За дзень прайшлі 43 км. Сярэдняя хуткасць 19 км/г.

Наступным днём было вырашана праехацца лясной дарожкай у бок Дзятлава, якая ідзе амаль паралельна трасе. Аднак атрымалася даехаць толькі да Руды Яварскай.

Дарога праз лес на гэтым кавалку суцэльны пясок. Змарнавалі час ды сілы. Па Рудзе Яварскай было вырашана выйсці на асфальт. Набыўшы лекаў у вясковай краме рушылі далей. За 2 км да Дзятлава пачалася веладарожка. Аднак яна скончылася адразу пасля ўёзду ў горад.

Невялічкая фотасэссія, закупы на вячэру ды ў пуць. Начоўка была запланавана на Моўчадзі. У Гезгалах набралі вады, глянулі ГЭС, удакладнілі ў крамах ці ня будзе заўтра “дня трезвости” і рушылі на начлег.
Моўчадзь, як заўжды, сустрэла вельмі ветліва.

За дзень прайшлі 52 км. Сярэдняя хуткасць 17, 6 км/г.

Чацьвёрты дзень вандроўкі быў прысвечаны яднанню ўзвышаннага з няўзвышанным. ДНЁЎКА.


Кінуўшы жрэбій хлопцы ўтрох ламанулі ў Гезгалы на закупы. Мы з Санькам засталіся рыхтаваць лагер да днёўкі. Я рубіў дровы, а Сашко пісаў адчот. Па дарозе з крамы хлопцы праверылі наяўнасць дарогі ўздоўж Моўчадзі да Гезгал. Няма.
Днёўка... Піва... Моўчадзь... -5... Рачок... Ежа ад пуза...
За дзень прайшлі 6 км. Сярэдняя хуткасць не ўлічвалася.

На наступны дзень маханулі на Свіцязь. Праехаўшыся па трасе , з заездам у Гезгалы па ваду, звярнулі на лева на бятонку, што ідзе ў былую вайсковую частку( зараз калонія).


У Серафінах з’ехалі направа ў лес. Гэную дарогу ацанілі на 4+ . Адмахаўшы па ёй да Нарцэвічаў выехалі на асфальт. Далей рванулі на Наваельню, мінаючы Дзятлава. Асфальцік супер. Пакінуўшы Наваельню ў баку пайшлі проста на Валеўку. Па дарозе трапілі ў вёску з веланазвай.

Недзе ад Стараельні і ледзь не да Валеўцы выдалі суперхуткасны кавалак дзякуючы авадзеням, якія ня толькі не давалі спыніцца, а нават скінуць хуткасць. У Валеўцы затарылісь, ды на Свіцязь.
У краме мясцовыя жыхары параілі не станавіцца ля самога возера, маўляй могуць быць клопаты з аховай (што за ахова – невядома). Аднак побач са Свіцязям наладзілі намётавы гарадок.
Знайсці яго не складана. Як ехаць з Валеўкі, дык за раздолбанай кавярняй ёсць з’езд у лес са шлагбаўмам. Падняліся троху ў гору – тадам!!! Некалькі столікаў з дахамі, вогнішчы і ўсё... Нават прыбіральні не знайшлі не кажучы пра дровы. Адзіны плюс – грошы не збіралі.


Усё. Паплёскаліся ў возеры, згатавалі вячэру ды адзначылі ўсё гэта кактэйлем раварыстаў.
За дзень прайшлі 60 км. Сярэдняя хуткасць 19, 7 км/г.

Раніцай паехалі далей па маршруце на Мір. Пракаціўшы на поўдзень да Мікулічаў звярнулі ўлева на грэйдзер у бок Цырына. Тамсям грэйдзер, тамсям асфольт – камсі-камса. Недаязджаючы да Цырына пачаўся асфальт. У краме набылі піва ды семак каб адзначыць 200 км вандроўкі.

Выехаўшы за Аканавічы зладзілі фуршэт. Па фуршэце ламанулі на Жухавічы, дзе набылі ў сё неабходнае каб прыстойна правесці апошні вечар пахода.
На начлег сталі на Ушы (рака). Месца знайшлі файнюткае. Каардынаты : з Жухавічаў 2 км у бок Міра, паварот на права на Мядзьведзі, па грэйдзеры да леса і першы паварот у лес пасля пясчанага пад’ёму, па лесе каля 1, 5 км да першага з’езда з дарогі на права.



Тут ужо пачалося свята. Гулялі ў індзейцаў, абарыгенаў аўстраліі, пілі піва, купаліся і г.д.
Павячэралі, паспявалі і паляглі спаць.
За дзень прайшлі 47 км. Сярэдняя хуткасць 20 км/г.

Раніцай вырашылі ненаведваць Нясвіж, каб моцна не ласіць.

Абмежаваліся Міром. Ну што Мір? Папрыгажэў.


Піва ля касцёла вельмі смачнае, ды даволі таннае (0, 5 = 6000р). У Мірскім замку палаяліся з нейкай цёткай пра ровары. У замак уехалі вярхом на конях, а яна на нас вы куды, пакінце ровары на пляцоўцы для аўто. На наша пытанне пра велапаркінг замест адказа змоўкла, ды зваліла кудысьці на х*р. На сваё гора праз некаторы час з’явіліся карэспандэнты АНТ. Што тут пачалось. Мы , даволі карэктна (бяз мацюкоў ды асабістых абразаў), абклалі гэных супрацоўнікаў чэснага тб. Яны квёла адбрэхваліся, і даволі хутка зніклі ў нетрах замка.
Пабадзяўшыся яшчэ трохі па ваколіцах паехалі на Гарадзею.
І на табе. За 8 км да станцыі адразу 2 пракола. Неінакш як гэна ведзьма з АНТ накаркала.

Дзякуй богу быў запас часу і на цягнік паспелі. У Баранавічах хуценька перабеглі на цягнік на Гродна ды прыехалі да дому.
За дзень прайшлі 31 км. Сярэдняя хуткасць 18, 8 км/г.
Усяго пройдзена 253 км , Сярэдняя хуткасць 18 км/г.

Пра вандроўку можна сказаць : УСЁ БЫЛО СУПЕР!!!!!

судя по фоткам очень ВЕСЕЛАЯ компошка подсабралась)))
Класные фотки))