woonder
Автор

Праца, так яе раз гэнак, унесла свае карэктывы… Замест запланаванага тыдня на Браславах, каманда “Пядалі круцяцца”, ў сваім класічным складзе : Вундзер, Нільс, Міхалыч, абмяжавалась пяці дзённым паходам са Слоніма ў Слонім праз Сынкавічы, Ружаны, Косава, ды яшчэ некалькі цікавых мясцінаў.
Ноччу з 17 на 18 жніўня цягніком паехалі з Гродна ў Слонім. Апроч нас траіх з роварамі ў вагоне было яшче чалавек 10.

А шостай раніцы выгрузіліся на вакзале Слоніма. Спакавлі ровары, ды пакацілі па-ціху. Горад пусты ад людзей ды аўто, што ня можа не натхняць на добрую пакатушку. Паглядзелі касцёл св. Анджэя, сінагогу, ды рванулі ў бок Сынкавічаў. Надвор’е дазваляла ехаць з асалодай. Неба пахмурнае, але без дажджу.

Перад Сынкавічамі назіралі вясёлку.

Сама Сынкавіцкая царква вельмі ўразіла. Нешта падобнае бачылі мінулым годам у Камаях.

Невялічкі перакус, ды зноў на ровары. Парз некалькі км павярнулі на лева ў бок Азярніц. Даволі някепскі грэйдзер, адзінае што ўвесь час пад’ём, ды моцны вецер у твар.

У Азярніцах закупіліся на вячэру і , па парадзе мясцовых жыхароў, ламанулі на воз. Бяздоннае, што ў 4 км ад Азярніц. На Бяздонным былі апоўдні, і было вырашана стаць лагерм каб адпачыць ад бязсоннай ночы ў цягніку.

Месцца на смрэч вельмі прыгожае. Штучна пасаджаны лес ідзе кавалкамі : сосны, бярозы, сосны, бярозы… Возера вельмі нагадала Кузьмічы, што непадалёк ад Нарачы. Толькі амаль няма падыходаў да вады. Нейкае падабенства пляжу на якім час ад часу адпачывае мясцовая моладзь, ды спыняюцца рыбакі.
Хуценька зварыўшы кашу ды пад’еўшы, як па камандзе бухнуліся ў намёт, ды паснулі. Абудзіліся каля 8 вечары. Яшчэ раз паелі, закусілі, папелі, ды зноў спаць. За дзень прайшлі 41 км.

Раніцай сабралі лагер, ды а 10 паехалі далей па маршруце.

Выехалі на мост праз Зяльвянку і пабачылі некія руіны. Пад’ехалі паглядзець. Гэта разбураная Івашкавіцкая царква. Ураджвае…Невялічкая фотасэсія, ды ў пуць.

У вёсцы Славацічы выпадкова сустрэлі сябра з Гродна. Ён распавёў пра некйую святую крыніцу непадалёк. Вырашылі наведаць. Знайсці яе не складана. Са Славацічаў каля 700 м у бок Зенькаўцаў. Вада смачная. Панад самою крынічкай стаіць нешта кшталт шатра. На ім праваслаўны крыж. Калі пыглядзецца – бачна, што гэта быў некалі каталіцкі крыж, а праваслаўная палка папросту прычэплена звычайным дротам. Перахрэсцілі…

Падарозе да Ружан патрапілі на грэйдзер… Алеж г*ўно… Затое ўлады чамусці зацікавіліся Ружанскім замкам і зараз там ідуць “рестаўрацыйныя” работы. Куды прасцей былоб назваць гэты вандалізм рэканструкцыяй, паглядзеўшы на колькасць п’яных будаўнікоў не вяомай адукацыі(цы ёсць яна ўвогуле), ды пагаварыўшы з некімі з іх. Шкада нашу гісторыю, спадчыну… А спяшаліся яны огого! На наступны дзень павінен быў прыехаць нехта Латушка(па чутках – міністр культуры). Калі ён санкцыянаваў нешта падобнае, дык ён хутчэй міністр бязкльтур’я!

Унутранны двор, ды пабудову самога палаца пакуль не чапляюць. Мо яно і да лепшага.

У Ружанах закупіліся на вячэру ды рушылі на Паперню ставіць лагер. Возера вельмі прыгожае. Шкада толькі што папулярнае – паўсюль бачна дзе, хто, ды з чым адпвчываў. Трохі паплавалі, папілі піўка, і ледзь паспелі разбіць намёт як пайшоў дождж. Як нам падалося няхілы. Па дажджу пачалі гатаваць вячэру і чакалі сяброў з Ружан у госці. І тут пайшоў ДОЖДЖ! Сапраўдная залева з маланкамі. Толькі паспелі схавацца ў намёце. Аднак сяброўская сустрэча, добры настрой, ды “кактэйль раварыстаў” (гарэлка + бальзам) зрабілі сваё : залева хутка скончылася!
За сёння прайшлі 40 км.

Раніцай надвор’е значна палепшылась і, перакусіўшы, рушылі ў пуць. Зноў Ружаны, дзе па дарозе трапілі на руіны сінагогі. Глядзіцца прыгожа. Стаіць на тэрыторыі некага прдпрыемства, але падысці да яе можна вольна. Хіба дзякуючы гэтаму на помніку няма *бнутых графіці, ды пляшак ад піва. Вакол сінагогі ідзе невялічкі плот і стаіць шыльда. Там нешта пра праграму ЮНЭСКА аб ахове помнікаў, і што была грашовая падтрымка з-за мяжы на саму ахову. Плот насамрэч падтрымліваецца ў добрым стане.

Сёння наша цэль Косава!!! Да Долак ідзе файная траса. Пасля іх ламанулі на Калазубы. Амаль да самой вёскі – мегасуперпупер навюткі асфальт!!! Далей *ёвы грэйдзер. Потым кавалак лясной дарогі, ды зноў асфальт. Каля Косава, з боку Мялеяк, ёсць шыльда аб помніку ахфярам фашызму. Недалёк ад дарогі ў лесе сам помнік у гонар 3000 габрэяў, забітых нямецкімі нацыстамі.

Косава… Гэта трэба бачыць.

Сядзіба Касцюшкі. Прыгожая хатка, адбудаваная за амерыканскія грошы, турысты, музэй, кавярня(піва Аліварыя па 5000 - хахаха).

Далей па грэйдзеру ў бок в. Грыўда на пошукі начлега ла ракі. Не даяжджаючы Грыўды павярнулі ў лес ды знайшлі цудоўную палянку для адпачынку. Відаць, некалькі год таму, масцовыя ляснічыя сустракалі кіраўніцтва ды абарудавалі прыгожае месцца з мангалам, вогнішчам, сталом, лаўкамі, дровамі ды іншымі прыладамі, каб папіць і пабухаць. Адзіны мінус – побач няма вадаёма, але калі вада з сабою, дык няма повада каб там не спыніцца.

За дзень прайшлі 40 км.
Арыенціры паляны : 1, 5 км ад знака Грыўда ў бок Косава, потым налева ў лес яшчэ 300 м. Не заўважыць – цяжка.

Раніцой пакацілі на Слонім. Хацелася праехаць па лесе праз вёску Заводны лес(раней – Воўчы Норы). Мясцовае насельніцтва адгаворвае, бо пасля нянасцця дарогу магло заваліць дрэвамі. У Грыўдзе закупаемся па поўнай з разлікам на вячэру, бо невядома дзе станем.

З Грыўды пайшлі на Булу, каб адтуль ламануць такі на Заводны лес. Зноў пужаюць цяжкасцямі, але спрабуем папасць. Трохі блытаем дарогу і ў выніку выязджаем на некае поле, за якім бачна невядомая вёска. Рулім праз поле па накатанай трактарам каляіне.

Ідзем паралельна вёсцы, пакуль не пад’язджаем да лесу. Уздоўж леса ідзе сцяжынка, якая потым пераходзіць у нармалёвую лясную дарогу. Прыехалі… Напрва і налева дамы. Жывых ня бачна… Едзем на права, і натрапляем на лясныя сцежкі. Разварочваемся. Праязджаючы праз вёску бачым як некі жыхар выйшаўшы са свайго дома сера па просту ў дзвух кроках ад уваходнай дзверы. Потым трапляецца жылы дом з нармальнай бабкай. Аказваецца вёска называецца Сяркі (цажка было не здагадацца). Бабулька адгаворвае нас ехаць праз лес і раіць пайсці на Партызанаўку. Верым. Рушым.З Партызанаўцы едзім на Акунінава, і далей у бок Быценя па старой вайсковай дарозе. Арыенцір у лесе – закінуты пост ВАІ.

Знайшлі. Паварочваем налева і па супер дарожцы ідзем у бок Літвы.

Выязджаем на асфальт. Пачынаем шукаць месцца для начлега.Каля вёскі Заверш’е пад'язджаем да возера. Возера платнае для рыбакоў. А для нас? Пытацца ня сталі, бо не хацелі. Кацім далей.

Жыровіцы. Манастыр. Супермаркет па гандлю “опиумом для народа”. Непрыемныя ўраджанні.

Па савету ахоўніка едзім ў святую купель. Прыехалі. Тосама, што і ў манастыры. Грошы, грошы, грошы, грошы …… Скупелілісь, і адразу адчулі, як ныркі ізноў гатовы прымаць піва, а астатнія ворганы гатовы да нікаціна ды алкаголя!!!Едзім на Шчару ў бок Шылавіч.

На самой рацэ стаць можна, аднак востра паўстае пытанне з дровамі. Едзім далей на Альберцін.
Альберцін. У прынцыпе – нармальна, але з вышыні позірку таго, што бачылі раней, ды ня толькі ў гэтай вандроўцы, нічога цікавага. Толькі пасмяяліся са сталінскіх скульптураў, ды падабаўся вадаспад каля фабрыкі.

Рухаемся ў бок Ісы на начлег, аб’язджаючы возера злева. Заязджаем у лес ды шукаем падыходы да вады. Дарэмна. Падбіваем сваі запасы вады , ды вырашаем стаць, дзе больш спадабаецца. О, тут нармальна.

Як потым аказалася стаялі ў біялагічным заказніку. Блага з дровамі праблемаў ня было. Паелі, папілі, папелі, ды спаць.
За дзень прайшлі 56 км.

Раніцай паелі што засталось, ды рушылі на вакзал у Слонім . Кава, піва, цягнік.

Мы дома! Прайшлі агулам 180 км. Нармальны адпачынак мегаматраснікаў.

Цудоўная вандроўка, цiкавае апавяданьне, вялiкi дзякуй! Асаблiва спадабаўся дзённы сон, што плаўна перайшоў у начны. Высьвятляецца, што сярод ласiнага народу сустакаюцца нармальныя матрацнiкi. Мэнтальна я разам з вамi, сябры! :)

Удалённый пользователь

шыкоўныя фоткі. віншую з добраю вандроўкаю!