Пахадушка Анусина-Дубравы-Гарадок-Аляхновичы

DzedFyodar
Автор
PICT0002_eciaieou_oaciao.JPG

Справаздача невялічкай "пахадушкі".

Мэта "пахадушкі" - пошук выток Сьвіслачы і Заходняй Бярэзіны, а так сама вадасховішча Васькоўскае, аднак не праходзячы міма астатніх цікавостак.

Ранішнія электрацягнікі: адзін з Менску, другі зь Маладэчна, злучылі каманду з двух чалавек на п.п.Анусіна ў 7-30. Тое і лічым часам пачатку хады.
Каб выйсьці на вытоку Сьвіслачы ня трэба шмат марокі. Хуценька дайшлі да Векшыц - крышачку ў лес і Сьвіслачы ручаінка. А чысьцюлькая!!
Далей шпацырым праз вёсачку Шапавалы да "гары" з аднайменным назовам.
І недзе тутачкі я блытаюся й замест кірунку на Гіравічы шляпаем па палях на Мацавічы. Ачомаліся ля вёскі й выкруціліся на Гіравічы другім шляхам. Далі лішку 4, 8 кілямэтры. Досыць заўважна было (потым) :)

Праз Гіравічы й Касьцюкі, у лясочку збочваем у лес з спробай знайсьці крынічку зь якой выцякае Бярэзіна. І тутака такая прыгажосьць на паляначцы - ніяк нельга прамінуць не спыніўшыся. Паўгадзінны перапынак! Рамонкі - сонейка!! #)
Далей крышачку ў лес і недзе побач Яна.

Вывальваем зь лесу ля Бортнікаў. Далей было прыгожа і спакойна: Дубрава (развалы касьцёлу), Навасёлкі, Еленька, Гердуцішкі, Пятроўшчына. Перад Гердуцішкамі пачаўся дожджык. Намана. Накідкі ня бралі прынцыпова, парасон чамусь адзін знайшоўся |-)_)
Ля Пятроўшчыны, на бярэзіне ёсьць млыночак і дамба. Млыночак прыгожанькі, але нуто ўжо разрабавалі, ці скалечылі зусім. Тры гады таму мэханізм яшчэ був. Зараз там пустэча.

Далей выправіліся ў мястэчка Гарадок. І тутачкі я зразумеў, што далей шпацыр мне нічога цікавага не прынясе. Трэба выбіраць найкарацейшы маршрут да чыгункі. Вырашылі йсьці праз Відрычы, Крывенькі, Русалішкі. Там высьвятлілася, што праз Русалішкі прамога шляху на Аляхновічы няма й давялося кульгаць праз Токарэўшчыну па асфальтавана-забрукаванай дарозе.

Некалькі лічбаў: Асіна-Гердуцішкі - 27, 8 км.; Гердуцішкі-Гарадок - 11, 6 км.; Гарадок-Аляхновічы - 14 км (за мінусам 3, 2 км. аўтастоп) і вынік -53, 52 кілямэтры невялічкая пахадушка.

Я атрымаў невыразны кайф!

Далей фоткі:

Цитата сообщения от guru отправленного 7 Июл, 2008 в 20:26

Знакомый домик - мельница из тур-де-бел#2 http://pics.livejournal.com/tigre_myp/pic/0002a8pq

там не просто домик...

https://poehali.net/forum/sobytiya-i-otchety/otchety/10.05.2008---quottur-de-belquot-etap-2/

PS развалины мельницы с останками механизма (правда, мало что сохранилось) были еще на выселках Гердутишек у уреза 211.5

PPS "... злучылі каманду з двух чалавек на п.п.Асіна ў 7-30." - вы определитесь, со Столбцовского направления стартовали, или все-таки Молодечненского...

DzedFyodar
Автор
Цитата сообщения от rae отправленного 7 Июл, 2008 в 23:12

PS развалины мельницы с останками механизма (правда, мало что сохранилось) были еще на выселках Гердутишек у уреза 211.5

Я пра яе вышэй и казау. Нутро пустое.

Цитата сообщения от rae отправленного 7 Июл, 2008 в 23:12

PPS "... злучылі каманду з двух чалавек на п.п.Асіна ў 7-30." - вы определитесь, со Столбцовского направления стартовали, или все-таки Молодечненского...

Сапрауды памылка пры наборы - А..НУ..сина :)

Да рэчы - Бачыу цябе (Сашу) зь дзицём на багажничку у Маладэчне вечарам 4-га. Не пасьпеу прывитаньне перадаць - ПРЫВИТАНЬНЕ!!

Дедулькин, привет! У меня дача в тех местах. Все объездил. Красота!

DzedFyodar
Автор

Да справаздачы далучылася і напарніца па той пахадушцы:

"Нататкі ад Наткі:

Эх, пойду, пройдусь!

Праздники с 3-го на 6-ое июля обещали быть не праздниками - все дни (почти) рабочие. Даже двух дней подряд выкроить не случилось. А все друзья в лесах, на воде и на скалах. И тут среди радостных буден возник совершенно безумный (для меня!) проект, рождённый моим "сумасшедшим" другом: "Даёшь 60 км за день!"

Сразу, как всегда, сомнения: без подготовки, вот так "с бухты барахты?". Начинаю анализировать опыт ......................."

Далейшы тэкст шукайце па спасылцы: http://saloni.by.ru/klub/pahadushka_060708.html

п.с. Толькі цяпер справаздасы тут па беларуску і тут па расейску