Поехали!
сообщение #286, 27.09.2018 в 13:50
цитата сообщения от alvrub отправленного 27.09.2018 в 13:10
В комментах к фото с бродом на стр.19 (20180922_104514_2 и 20180922_104519) упоминается р.Ипа, но судя по gps это была р.Тремля в Старых Кацурах, перед ПС1. Мы на этот брод не попали, а уехали на брод севернее деревни, мелкий, но с очень грязным выходом, перышки пришлось почистить А Ипа осталась на востоке под Клинском.
Спасибо, исправлено.
на 128 часу, 48 часовой гонки и не такое приглючится...

вот еще из меня хотят сделать случайно-блуждающий кп..
фотоманьяк
 

Sailor

Grammar Nazi


email
сообщение #287, 27.09.2018 в 13:57
цитата сообщения от Sascha отправленного 27.09.2018 в 13:50
цитата сообщения от alvrub отправленного 27.09.2018 в 13:10
В комментах к фото с бродом на стр.19 (20180922_104514_2 и 20180922_104519) упоминается р.Ипа, но судя по gps это была р.Тремля в Старых Кацурах, перед ПС1. Мы на этот брод не попали, а уехали на брод севернее деревни, мелкий, но с очень грязным выходом, перышки пришлось почистить А Ипа осталась на востоке под Клинском.
Спасибо, исправлено.
на 128 часу, 48 часовой гонки и не такое приглючится...

вот еще из меня хотят сделать случайно-блуждающий кп..
Давай лучше системно-блуждающий. И чтоб закономерность нужно было определить путем несложных вычислений!
Во я бонус придумал!
M1nsk C4 250. Поддержим отечественного производителя.
 
сообщение #288, 27.09.2018 в 14:07
цитата сообщения от Sailor отправленного 27.09.2018 в 13:57
цитата сообщения от Sascha отправленного 27.09.2018 в 13:50
цитата сообщения от alvrub отправленного 27.09.2018 в 13:10
В комментах к фото с бродом на стр.19 (20180922_104514_2 и 20180922_104519) упоминается р.Ипа, но судя по gps это была р.Тремля в Старых Кацурах, перед ПС1. Мы на этот брод не попали, а уехали на брод севернее деревни, мелкий, но с очень грязным выходом, перышки пришлось почистить А Ипа осталась на востоке под Клинском.
Спасибо, исправлено.
на 128 часу, 48 часовой гонки и не такое приглючится...

вот еще из меня хотят сделать случайно-блуждающий кп..
Давай лучше системно-блуждающий. И чтоб закономерность нужно было определить путем несложных вычислений!
Во я бонус придумал!
броуновскую частицу из меня еще сделайте 
фотоманьяк
 
сообщение #289, 27.09.2018 в 14:29
цитата сообщения от Sascha отправленного 27.09.2018 в 13:50
цитата сообщения от alvrub отправленного 27.09.2018 в 13:10
В комментах к фото с бродом на стр.19 (20180922_104514_2 и 20180922_104519) упоминается р.Ипа, но судя по gps это была р.Тремля в Старых Кацурах, перед ПС1. Мы на этот брод не попали, а уехали на брод севернее деревни, мелкий, но с очень грязным выходом, перышки пришлось почистить А Ипа осталась на востоке под Клинском.
Спасибо, исправлено.
на 128 часу, 48 часовой гонки и не такое приглючится...

вот еще из меня хотят сделать случайно-блуждающий кп..
Саша, чтобы тебе не пришлось напрягаться, изображать что-то из себя, берутся припятские мухоморы и по рецепту "двойной мозырский буль-инь", на исходе 24го часа употребляются 
Всё, блуждаешь ооочень случайно и непринужденно.
 
сообщение #290, 27.09.2018 в 14:38
цитата сообщения от alvrub отправленного 27.09.2018 в 14:29
цитата сообщения от Sascha отправленного 27.09.2018 в 13:50
цитата сообщения от alvrub отправленного 27.09.2018 в 13:10
В комментах к фото с бродом на стр.19 (20180922_104514_2 и 20180922_104519) упоминается р.Ипа, но судя по gps это была р.Тремля в Старых Кацурах, перед ПС1. Мы на этот брод не попали, а уехали на брод севернее деревни, мелкий, но с очень грязным выходом, перышки пришлось почистить А Ипа осталась на востоке под Клинском.
Спасибо, исправлено.
на 128 часу, 48 часовой гонки и не такое приглючится...

вот еще из меня хотят сделать случайно-блуждающий кп..
Саша, чтобы тебе не пришлось напрягаться, изображать что-то из себя, берутся припятские мухоморы и по рецепту "двойной мозырский буль-инь", на исходе 24го часа употребляются 
Всё, блуждаешь ооочень случайно и непринужденно.
какая-то опасная схема, мы рискуем потерять фотографа
 
сообщение #291, 27.09.2018 в 15:02
цитата сообщения от Sascha отправленного 27.09.2018 в 13:50
вот еще из меня хотят сделать случайно-блуждающий кп..
Саша, соглашайся! За тобой девушки толпами бегать будут!
Правда и мужики тоже 
Не понять живущим в квартирах, [..]
Красоту Настоящего мира
 
сообщение #292, 27.09.2018 в 15:58
цитата сообщения от hlamer отправленного 27.09.2018 в 15:02
цитата сообщения от Sascha отправленного 27.09.2018 в 13:50
вот еще из меня хотят сделать случайно-блуждающий кп..
Саша, соглашайся! За тобой девушки толпами бегать будут!
Правда и мужики тоже 
почему-то фильм вспомнился ......
фотоманьяк
 

Victogan

Treu bis zum Tode


www
сообщение #293, 27.09.2018 в 19:52
цитата сообщения от Sascha отправленного 27.09.2018 в 13:50
вот еще из меня хотят сделать случайно-блуждающий кп..
Главное чтобы мишень не повесили
 
сообщение #294, 27.09.2018 в 21:09
цитата сообщения от Михаил Р отправленного 25.09.2018 в 20:12
Потеряшки - 2 штуки
сертификат участника - много; передам всё на Минск, в магазин Траверс. Через пару дней

Уря, перчаточка нашлась) Я даже не надеялся.
Заеду на следующей неделе в Траверс, спасибо большое.

ПС: Один раз пытался её потерять, Саша догнал и всучил обратно. На второй раз почти удалось Резиночки пришью)
 

shkab

Ava 3.0


email
сообщение #295, 27.09.2018 в 21:42
цитата сообщения от Svyatlanka отправленного 26.09.2018 в 22:25
отчет от команды Геликтит велотреш, Светлана Будько и Наталья Розум (про-класс)
https://vk.com/@154723441-40-chasov-polesya
цитата:
«Видела? – Ага, кролики хоровод водят! – Какие кролики, металлические игрушечные динозаврики!» В итоге мы пришли к выводу, что это была капуста, но точно никто не уверен.

Гэта цудоўна! 
"Каго любіш?" - "Люблю Беларусь!" (с) К. Каліноўскі
 

shkab

Ava 3.0


email
сообщение #296, 28.09.2018 в 23:18, изменено: 29.09.2018 в 19:21 (shkab)
на правах апа

Доўгачаканае“Палессе” набліжалася. Не прапусціў ніводнага. Для мяне гэта галоўная падзея сезону.

Гэты сезон напранік прапускаў, таму я змяніў лэйбу каманды з “Пінчукоў” на знакавую гадавую “БНР100” і выступаў пад ёй у папярэдніх гонках. На Палессе Саша павярнуўся, гадавую лэйбу я не мяняў.

Забягаючы наперад – на ПС3 валанцеры казалі:
- “чакалі калі прыедуць Пінчукі, а прыехала БНР”
– “Сто” -  урачыста дадаю я.

ПРО клас быў вельмі прывабны у гэтым годзе. Шыкоўная схема, арэнда байд. Але складанасці з працай пераважылі. Таму трэніроўкі паспяхова не былі пачаты, як і з пачатку году.
- Ай, і так даедзем у роварным класе.

Гонка набліжалася і перспектыва 30 гадзін у кампаніі сядла ровара усё больш пужала.
Што у першую чаргу трэба не забыць на гонку? Правільна – вазелін.
Потым на гонцы – “Саня, даставай вазелін, пайшлі у кусты”

Едзем на гонку “кайфануць”, па “рамантыку”. Атрымаецца выйграць - ну і добра, не атрымаецца – ну і добра. Палессе – гэта для адпачынку душы, з невялікім бонусам – магчымасцю памерыцца маракасамі.

Брыфінг. Падкрэслена правіла кантрольнага часу працы ПС-аў (у мінулым годзе мы на гэтым пагарэлі), а таксама адменена правіла “першага прапушчанага абавязковага КП”. На карце звяртаю увагу на КП нумар 60 (ДОТ) – адзначаю тонкі густоўны гумар арганізатараў.То быў слаўны і запамінальны КП з гонкі 12-га года. На брыфінгу яшчэ даведваюся што прыехалі “Ненакланяемыя” у сваім стабільным складзе і “Профаны” у складзе Лёшы і Яўгена. Гонка пагражае стаць гонкай, з гэнымі трэба ганяцца, а не адпачываць. Усё прапала.

Не паспелі сабрацца да старту, прапусцілі агульны выезд пад арку. Калі сабраліся - арку ўжо прыбралі. Але тут нам выпадае слаўны бонус – Саша Хадэс выязжае адначасова з намі. А для чаго нашыя сапраўдныя мультыгоншчыкі ездзяць на гонкі?– правільна дзе-ля фотак ад Хадэса! Усё – гонцы будзе “залік”!

У жопес запампаваны космаздымак ад Вані Харытонава, а таксама зроблены мною слой з аддэшыфрыраванымі з космасу поймавымі дарогамі ля Прыпяці. Таму першы этап перспектывай заблукаць сярод прыпяцкіх старыкоў не пужае, дый арганізатары пастараліся - адрысавалі збольшага дарогі на карце. На першы КП выбіраю на мой пагляд самы надзейны, але самы далёкі заезд. Застаемся у хвасце пелатону. Ненадоўга. На перагоне 33-34 раблю манеўр  і аб’язжаем групіроўку, з якой, нажаль, застаецца і Хадэс.
Не перастаю захапляцца і дзякаваць арганізатарам за першы этап. Пойма Прыпяці на світанку – гэта цуд цудоўны. У 16 годзе ужо быў такі падарунак у выглядзе “сузор’я”.

Саша на бродах раззуваецца, бо зімовыя “кантакты” могуць і не высахнуць, я дык пасля другога/трэцяга не раззуваюся. Галоўная задача пад час броду - не намачыць маракасы, але найперш патрэбна каб памперс заставаўся сухім.
35-42-36-37 мы ўжо з “Ненакланяемымі” і “Імклівымі лясікамі”. “Профаны” дзесьці наперадзе.

ПС 1. “Лінгвістычны ПС”. Адказы на мове запытаў. Дзякуй.
Профаны былі за дзьве гадзіны да нас – ого-го, і “Дамахазяйкі” за гадзіну. Прапускаюць бонусы.
Тут ледзь не раблю галоўную памылку на гонцы, папіваючы гарбату маю намер выязжаць хутчэй, але Саша спыняе – “Куды?! А “боршч!?””
– “А шо, ёсць?”
– “Канешне!” адказваюць валнцёры.
– А я, нават, і не запытаў.
– А я заўважыў. Кажа Саша.
Пакуль точым суп, валанцёры распавядаюць, што лідэры нават нічога і не елі, а папёрлі хучэй далей.
-   Ну, гэта ім бокам выйдзе.
Пазней нараджаю тезіс: “Калі выйграем – скажу, што гэта вас Бог мультыгонак пакараў за тое, што прапусцілі “боршч”. Калі не выйграем– скажу, што вас потым на наступных гонках пакарае”.

Паехалі. Этап жпс-ДОТаў. Першы –нейкае абы-што – кавалак жалезабетону. Потым больш салідны, потым яшчэ цікавейшы. А “разынкай на пірожынцы” “Агнявая група”. Ну проста супер.

Адпачынак – лепш не прыдумаеш. Рознакаляровая пойма  Прыпяці на світанку, гасцінны ПС з супам, цікавенны ДОТ-этап, шыкоўнае надвор’е. Вялікі дзякуй дызайнеру гэтага адрэзку гонкі!
Тут здараецца бяда. У Сашы на падсядзеле ламаецца багажнік. Кароткі ступар і нараканне на лёс. Разважанні як быць далей – рэчы няма куды падзець. Але ж Саша прышаманьвае рэчы спераду на стырно – можна ехаць. Гонка працягваецца.

Мой жопес выдурняецца – на ім пераскоквае гадзіннік – гадзіну туды/ гадзіну назад.
На ПС-е вызначылі, што на гадзіну назад. Пасля Пцічы  бачым, што каля трох гадзін да парому 18.00  і не едзем па бонус 50. На КП 49 сустракаем “Полобеда” і з іх дапамогай высвятляецца, што жопес вярнуўся у рэальнасць і у нас насамрэч каля 4-х гадзін да парому, што у 18.00. Але на бліжэйшы, што у 16.00, ужо не паспець - трэба надрывацца, а жадання няма, таму едзем забіраць і бонусны КП 50.

Стратэгічны план быў паспець на паром  18.00, а там за 4 гадзіны абавязкова даехаць да ПС 4. Як мінімум “ОКП” то пазбіраем за гэты час.
Пасля бонуснага 50 непрыемны асфальтавы адрэзак супраць ветру, насоўваюцца хмары, сустрэчны вецер. Кайф падломлены, трэба папрацаваць.

На аўтобусным прыпынку загараюць сябры з ПРО “КарбонавыГога” ці “ГогавыКарбон”. Крычу ім, што так можна і на паром не паспець. Уздымаюцца за намі.
Паспяхова каля 17.00 даязжаем у Петрыкаў – едзем тарыцца у краму. З намі і “ГогавыКарбон”. Потым ляцім на ПС3. Там чакаюць “Пінчукоў”. Валанцёры запытваюць як дыстанцыя?. Кажу -  стаіць выдатна, на Прыпяці прыгожа, доты – АГОНЬ!
Хуценька праходзім азімутальны этап. Ад’язжаць на паром – валанцёры кажуць ёсць рэшткі супа. Усё, паром пачакае – будзем есці суп. Але часу яшчэ дастаткова. Падхарчаваліся. Дзякуй. Паехалі.

На пароме можа больш за 10 каманд, ёсць і ПРО-шнікі. Во мясцовым дзіва. Пытаюць: “дзе вы ездзілі, што усе у калючках” – “У карчах” – “Усе кажуць у карчах, але дзе тыя карчы?”
Пакуль адбываецца переправа усё выгадваю маршрут да ПС4 і разважаю ці паспеем узяць які бонус яшчэ.  Маю намер па прыбыцці  парому адразу ірваць наперад.
Мне падалося, што менавіта разам з ударам парома аб правы бераг ракі  распачаўся дождж. Старт адкладваецца – лезу у заплечнік па дадатковую вопратку.
Увесь паромны пелатон збірацца каля першага КП (54). Далей расцягваемся. І 55 бярэм хто як. Я выбіраю кароткі шлях праз палявую дарогу. Але пяску ж наеліся на ёй. Пад’язжаем/падыходзім да месца. Я кажу: “дзесьці тут зараз будзем шукаць”. Саша: “дык вунь на дрэве лента”. МДЭ-э-э!… па-за кружком стаіць… нам пашанцавала.

Далей па 57 “островок”. Надыходзіць цемра.  Пераехалі мост праз рэчку Скалодзіну, павярнулі налева на дарогу, спыняемся. Углядаюся у космаздымак, бачу з’езд да рэчкі недалёка дзе стаім, але найбольш выразна бачу на космасе “островок” пасярод русла, што амаль ідэальна супадае з кропкай на карце (глядзі малюнак ніжэй). Назад, на той бераг (левы), адтуль прасцей залезці на “островок”. Там ужо ля дарогі пачынае нарастаць склад ровараў. Ідзем да месца, бродзім, абшароўваем “островок” – няма КП!!! 
- Саша, калі яго тут няма, то я “ х3,14 яго ведае” дзе яго шукаць, нават, не ўяўляю сабе!!! Ступар. Зверху палівае, знізу мокрыя ад травы, хмызоў і броду. Халаднавата ўжо.  КП – няма.

Усе каманды ўжо тут. З рознай ступенню р’янасці “утюжаць” пойму з абодвух бакоў, нехта нават бясконца бродзіць.
Нейкі час заварожана назіраю  за дзеяй навокал. Потым зноў углядаюся у “космас на жопесе”. Космас адбываецца і побач з намі, толькі зоры падурэлі – носяцца, што ашалелыя, уздоўж ракі. Атрымоўваецца мне у жопесе разгледзець невялікі “полуостровок” і зусім мізэрны “островок” побач з тым месцам дзе стаім, а таксама нешта падобнае на “островок” побач з мастом, дзе ровары. На першых дзьвух нічога не высвечваецца, ідзем на мост(можа пастаноўшчык вырашыў далёка не адыходзіць ад дарогі). Побач з ім нічога не пабачылі. З вышыні маста нейкі час назіраем парад ашалелых зорак на пойме пад дажджом. Думаю пра сэнс жыцця. Думаю дзе ж яго шукаць - КП57. Углядаюся у “космас на жопесе”. Пайшлі Саня яшчэ раз паглядзім тыя маленькіх два аб’екты. Дзесьці у гэты час да ровараў вылазіць адна каманда – ЗНАЙШЛІ, знацца ён ёсць. Вяртаемся на бліжні левы бераг поймы, праходзім далей, свецім, зыркаем, прыслохоўваемся аб чым гутараць “ашалелыя зоры”, можа яшчэ хто знайшоў яго.  І тут Саша нешта выглядзеў. Нешта не падобнае на адбіткі святла ад мокрай травы. Вызначаю, што гэта на “полуостровке”. Ну, ад мозырскіх пастаноўшчыкаў не ведаеш, што калі чакаць. Выходзім да ровараў, аб’язжаем і заязжаем на правы бераг поймы па той сцяжыне, што знайшоў яшчэ на самым пачатку. Ідзем на кропку, дакладней на падазроныя кусты, а перад намі у іх звальваецца адна з “ашалелых зор” і ёсць там КП.
Ад’язжаем. Мільгом заўважаю, што на гадзінніку каля паловы дзевятай.

Я быў упэўнены, што "Профаны" і, верагодна, "Домохозяйкі" збяруць усе асноўныя КП, бо яны паехалі на пароме у 16 гадзін. Не хацеў прапускаць асноўныя КП.
Таму, не думаючы, на аўтамаце накіроўваюся на 56 КП. Але едзем не хутка, з нейкім прадчуваннем блізкага канца гонкі. Думкі блытаюцца. Ці не сабраць асноўныя КП, ці не паспець на ПС. У вёсцы увальваемся на парог з навесам мясцовага  лясніцтва, каб схаваўшыся ад дажджу трохі памяняць вопратку на сухую. Далей  паціху ужо і дабіраемся да месца КП, там зноў сходка каманд. Ідзе “зачос” хмызоў і карчоў. І знайшлі ж яны. Мы пакінуўшы там мо яшчэ з гадзіну часу так і не знайшлі.

На тэррыторыі гонкі 12-га года, некаторыя КП стаялі "як тады" у 12-м.

Вяртаемся у вёску. Ну, шо, дахаты Саня? Не, трэба перапытаць у арганізатараў можа што памянялі усё ж з ПС4, бо столькі каманд зараз скончыць гонку. Тэлефануем, ага, перанеслі, да 23.00. На гадзінніку 22.26, да ПС-а каля 15 км, тры асноўныя КП проср…
Усё, паехалі у лясніцтва – паесці, адпачыць, перапрануцца у цёплае.

Наперадзе вельмі цяжкі этап  --  50+км  безперапыннага асфальту да БЛ у начной самоце.
Выехалі з вёскі, насустрач каманда.
-   Стой! Куды вы яшчэ ляціце? (Гэта – “Лясікі”)
-   На 56 КП.
-   А сэнс? ПС то ўжо тю-тю..
-   Як!? (а яны і не ведалі, што да 22.00, а час ужо за 23)
Тлумачу сітуацыю. Прапаную далучыцца у кампанію – весялей будзе піліць да БЛ.
Падумалі. Згадзіліся. Вось добра, так і менш заўважна час міне у кампаніі. Паехалі.
Едзем,  гутарым, нішто так, бадзёра, месцамі весела. Наперадзе заўважаем яшчэ пару. Дабіраем – Альтаіраўцы (едуць з непаспетага ПС-а). Давай у нашу банду лузераў. Яшчэ весялей кампанія. Дамаўляемся зрабіць паузу на першым сустрэчным аўтобусным прыпынку. Ёсць такі, а на ім яшчэ пара такіх лузераў (“ПолОбеда”). Во назбіраліся.

Усё невыносней становіцца сядзець на сядле, трэба злесці, прайсціся, так ўжо яно надакучыла. І не баліць жаш, а проста моташна, непрыемна. Фізічна норм, але толькі б не сядзець і не круціць, апастылела ўжо. Не паеду больш ні  на якія пакатушкі больш за 100 км.

“ПолОбеда” ад’язжаюць наперад, Альтаіраўцы адстаюць, разам з “Лясікамі” даязжаем у БЛ пасля 3-х ночы.
Дзякуй Ваня і Каця за добрую і такую патрэбную кампанію на гэтыя бэзсэнсоўныя кіламетры асфальту.
205 сваіх км накаталі усё ж, у “Лясікаў” 204.

трэк прыкладна да званка арганізатарам

На фінішы нам  ізноў прапаноўваюць скаштаваць супу. Перапранаемся, у машыну і на Мінск.

Лежачы у нядзелю дома на канапе зусім не шкадаваў, што гонка скончылася датэрмінова.
Шыкоўна адпачылі, прыгоды знайшлі, гонка не атрымалася – ну і хай сабе. Было адчуванне, што мне і так хапіла. Нешта я пачаў сябе шкадаваць. Нават не збіраюся у свае традыцыйныя “Дулебы”, бо не хачу болей за 100 км ровара.

Дзякуй арганізатарам за вось гэта вось усё! Дзякуй валанцёрам за клопаты!

Палессе 19, мы чакаем цябе!
иллюстрация: P19.jpg (84 kb, 800x588)

"Каго любіш?" - "Люблю Беларусь!" (с) К. Каліноўскі
 
сообщение #297, 30.09.2018 в 08:41
 
сообщение #298, 01.10.2018 в 17:25, изменено: 14.10.2018 в 20:22 (Sascha)
....
фотоманьяк
 
сообщение #299, 01.10.2018 в 22:20, изменено: 14.10.2018 в 20:22 (Sascha)
 
сообщение #300, 02.10.2018 в 10:10, изменено: 02.10.2018 в 10:10 (Karbone)
Полесские пейзажи - просто ОГОНЬ! Во время гонки всей этой красоты - не замечаешь. Даже дорожки песчаные прекрасны, хотя в гонке клянешь их вместе с оргами. Но зато потом можно похвастаться на работе - смотрите какую красоту я "созерцал"
Karbone на Carbone... Сбылось
 
1 ... 18 19 20 21 печатать
Поехали! © 2002-2017