Поехали!
сообщение #1, 01.06.2018 в 10:03
Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней – каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагоддзе гарантуем.

Збор групы – каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната)
кошт – 8,5 руб. папярэдне, 12 руб. на месцы
магчымы пракат ровара
запіс у групу:
fb, вк – Менскі велашпацыр
+375291122793
+375297040018
www.mienskbiketour.by

Бліжэйшыя экскурсіі «Менскага велашпацыра»:

00.06, 22:00 Неба над Менскам: экскурсія па зорах і сузор'ях (адбудзецца ў бясхмарны вечар, дата якога будзе паведамлена ўсім , хто запісаўся)
01.06, 18:30 (каждую пятницу) “Минск.Лучшее”: обзорная велоэкскурсия
07.06, 20:00 Таямніцы Лошыцкага парка: вячэрняя велаэкскурсія
08.06, 18:30 (каждую пятницу) “Минск.Лучшее”: обзорная велоэкскурсия
15.06, 18:30 (каждую пятницу) “Минск.Лучшее”: обзорная велоэкскурсия
20.06, 18:30 Мінск экуменічны: богашукальніцкія велапрыгоды
22.06, 18:30 (каждую пятницу) “Минск.Лучшее”: обзорная велоэкскурсия
29.06, 18:30 (каждую пятницу) “Минск.Лучшее”: обзорная велоэкскурсия

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977
иллюстрация: Tayamnitsy_Loshytskaga_parka.jpg (97 kb, 800x580)

 
печатать
Поехали! © 2002-2017