24 траўня, 22-00 “Апоўначы ў Лошыцкім парку”: трывожная велаэкскурсія.

Raman
Автор
LoszycaNoczMay2018.jpg

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагоддзе гарантуем.

Збор групы – каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната)
кошт – 8, 5 руб. папярэдне, 12 руб. на месцы
магчымы пракат ровара
запіс у групу:
fb, вк – Менскі велашпацыр
+375291122793
+375297040018
www.mienskbiketour.by

Бліжэйшыя велаэкскурсіі "Менскага велашпацыра":

18.05, 18-30 (каждую пятницу) Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия
23.05, 18-30 У пошуках менскага Эльдарада (на байдарках з Kayak Minsk)
24.05, 22-00 Апоўначы ў Лошыцкім парку: трывожная велаэкскурсія
25.05, 18-30 (каждую пятницу) Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия
29.05, 18-30 Канструктывізм - мастацтва чыстай формы (пешая)
31.05, 18-30 Кінавелашпацыр: усё пра Мінск у кіно

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977