Поехали!
сообщение #1, 19.05.2017 в 13:40
Велаэкскурсія па Лошыцкім парку

...Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Купалы, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе! Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі! Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.

28 траўня, нядзеля
пачатак – 13-00
працягласць – 2 гадзіны
збор – каля цэнтральнага ўваходу ў парк з боку Камвольнага камбіната
кошт – 8 руб. папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі
магчымы пракат ровараў
арганізатар – майстэрня велаэкскурсій “Менскі велашпацыр”:
www.mienskbiketour.by
fb, вк - Менскі велашпацыр
(+37529) 7040018, 5747001

іншыя бліжэйшыя велаэкскурсіі «Менскага велашпацыра»:
26.05, 18.30 «Минск.Лучшее»: обзорная велоэкскурсия
31.05, 18.30 Мінск Джынсавы: велагісторыя сталічнага біг-біту і рок'н'ролу
? 25.05, 23:00 Неба над Менскам: велападарожжа па зорах і сузор'ях (дакладная дата вызначаецца за некалькі дзён залежна ад прагнозу надвор'я)
7.06, 18:30 ПРЭМ'ЕРА! Экскурсія на байдарках па Свіслачы і Камсамольскім возеры разам з суполкай «Kayak Minsk»

ЗАПИСЬ ОТКРЫТА! 

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977
иллюстрация: Afisha2017June28ForNet.jpg (85 kb, 800x466)

 
печатать
Поехали! © 2002-2017