Поехали!
сообщение #1, 16.02.2017 в 14:47
КУЛЬТУРНЫЯ ЗАГАДКІ ТРАКТАРАГОРАДА
пешая экскурсія па літаратурна-мастацкай мапе жылога пасёлка МТЗ

18 лютага, 12:00

Узорны сацгарадок Трактарнага завода яшчэ на этапе свайго будаўніцтва (2-я пал. 1940-х гг.) быў праслаўлены беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Быў папулярны ён сярод мастакоў, літаратараў, аўтараў дакументальных кіназамалёвак і ў наступныя дзесяцігоддзі. А ў наш час гэтыя атмасферныя вуліцы і двары сталі сапраўдным скарбам для сучаснай кінаіндустрыі і крыніцай натхнення для шматлікіх фатографаў. Зомбі, сланы, трупы ды следчыя – каго толькі не бачылі ля сваіх дамоў мясцовыя жыхары! Больш за тое – мноства знакамітых дзеячоў мастацтва, культуры, палітыкі – нарадзіліся і жылі ў знакамітым Трактарагорадзе. Па літаратурна-мастацкай мапе гістарычнага пасёлка вас правядзе Віктар Жыбуль – вядомы беларускі паэт, архівіст, мясцовы жыхар.

12.00, 18 лютага (субота)
на беларускай мове
ад ст.м. Трактарны завод (выхад у бок МТЗ)
удзел бясплатны, без запісу

інфармацыя:
+375297040018
вк, fb - Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by

ІП Абрамчук Р., УНП 192201977
иллюстрация: afisha18-02-2017Zhybul.jpg (87 kb, 800x557)

 
печатать
Поехали! © 2002-2017