Lazy
Автор

Традыцыйна запрашаем ехаць на Камяніцу - беларускі опэнэйр напачатку восені ў Строчыцах.

Збор 10:45 на "Суседзях", што на скрыжаваньні Ясеніна і Громава, Малінаўка. Едзем проста па трасе, тэмп - па апошнім, асноўная мэта - даехаць усім і з большага бясьпечна. Тусім на фэсце да апошняга, вяртаемся ў цемры, таму абавязкова мець які-кольвек ліхтар ззаду і спераду, лепш не эканоміць. Пытаньні задаем тут.

Тыя хто будуць ехаць з цэнтру майце на ўвазе, прыкладна а 10 ранку можна сустрэцца ў раёне плошчы Якуба Коласа і рушыць да мейсца збору разам.

Папярэднія гады
2014 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica-2014-06.09.2014/
2013 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica---2013-07.09.2013/
2012 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica---2012-15.09.2012/
2011 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica-2011-3.09.2011-strochycy-matras-noch-muzyka/
2010 https://poehali.net/forum/velo/pokatushki-i-velopohody/kamyanica-2010-strochycy-4.09.2010/

беру ракетки для игры в какой-то странный французский бадминтон или как его там)--будет с кем поиграть?