Автор

Вітаю, шаноўныя. Прапаную далучыцца да маёй авантуры й праехаць 2 000 км або 6 000 км
Маршрут залежыць ад атрыманьня - неатрыманьня візы, а таксама ад сілаў і здольнасьцяў спаць кожную ноч у намёце й харчавацца тым, што Бог пашле.
Мінімальны маршрут: Менск-Львоў-Мукачова-Адэса.
Максымальны маршрут: Менск - Львоў - Мукачова - Сатмарчэке (Будапэшт) -Белград - Дойран - Салонікі - Афіны - Дурэс - Будва - (Новы Травнік) - Рыека - Рэкоаро Тэрмэ -Словенске-Коніцэ - Прага - Кракаў - Люблін - Менск.
Вялікі маршрут можа мяняцца, але галоўнымі застаюцца пункты: Львоў, Сатмарчэке, Белград, Афіны, Рэкоаро Тэрмэ, Словенске-Коніцэ.
Старт 13.05.2019 16:00-16:30 ад амбасады Вугоршчыны (Платонава 1а).
Далучыцца можна не на ўвесь шлях.
Усе зацікаўленыя грукайцеся ў суполку https://www.facebook.com/groups/2210896058946517/