Автор

Ёсьць задума зьезьдзіць у Раўбіцкі музэй 10 кастрычніка (нядзеля) на роварах. Заадно і трампліны паглядзець. Хто што думае?

Прашу прабачэньня ў мадэратараў, калі гэтую тэму трэба было распачынаць у тур-баўталцы. Але я падумаў, што адзін дзень - яшчэ ня тур.

Цитата сообщения от valodzka отправленного 5 Окт, 2004 в 10:09

Прашу прабачэньня ў мадэратараў, калі гэтую тэму трэба было распачынаць у тур-баўталцы. Але я падумаў, што адзін дзень - яшчэ ня тур.

Это называется "покатушка" ;D

Если сделаю колесо, то подъеду. #)Прошу уточнить, во сколько и откуда отъезд :D.

Валодзька, а чаму не ў суботу? Паехалі ў суботу, я ў нядзелю ніяк, а так хочацца пагаманіць пра лёс Перавозкі.

Автор

А ў мяне ў суботу ніяк.-(

Меркаваныя час і месца старту - 9 гадзін ад тралейбуснага кальца "Зялёны луг-7".
Перамяшчэньне з сярэдняй хуткасьцю 10-15 км/г, адпачываць, нікуды не сьпяшаючыся.
Час вяртаньня ў Менск залежыць ад таго, колькі часу правесьці ў Раўбічах.

Уваходны квіток у музэй каштуе: поўны - 1500 рублёў, студэнцкі - 750 рублёў.

1. ці ўнясуць +3+6 карэктывы ў пляны?
2. што паказваюць у музэі?
3. як едзеце (траса, роварная сьцежка, лясы і палі)?
4. як едзеце назад (ці не праз курган славы?)
5. ці катаецеся па раўбіцкіх трасах, ці толькі музэй?

Автор

+3+6? - Усё адно пазьней цяплей ня стане. Я ўсё адно еду.
У музэі паказваюць пастаянную экспазіцыю традыцыйнага народнага мастацтва і часовую выставу твораў сучасных мастакоў, што працуюць у традыцыйных тэхніках (саломка, кераміка і г.д.).
Дзякуй, што падказаў варыятыўнасьць маршрута, а то я б па трасе паехаў. А так, зірнуўшы на мапу, думаю ад Бараўлянаў узяць управа і каціць праз лес.
На курган славы заехаць можна.
Асабіста я па раўбіцкіх тарсах ганяць не зьбіраюся, але калі хто будзе ахвочы - чаму ж не? Пасяджу, пачакаю, пакуль наганяецеся.
Зрэшты, я на ролю фюрэра не прэтэндую - канчатковае рашэньне аб маршруце прымуць калектыўна тыя, хто зьбярэцца.

+3+6? - Усё адно пазьней цяплей ня стане

здорава!
Тады як ідэя абкатаць, скажам, праз тыдзень-два веладарожку да Пцічы зь вяртаньнем праз (Строчыцу і) Азярцо? З культурнай праграмы - пошукі старога Менску і, калі будзе багата часу - Строчыцкі музэй.
Прыміце гэтую ідэю як кампэнсацыю за мой заўтрашні няўдзел.
Можа, хіба, пад'еду на старт і з гадзінку пакатаюся.

Автор

У мяне выходныя "распісаныя", праўда, ня вельмі "шчыльна". Ня ведаю, ці атрымаецца. Але ідэя пра Пціч цікавая.

Зьбіраўся выехаць з дому ў 8:00, а выехаў толькі ў 8:20. Адпаведна і на месца збору (тралейбуснае кальцо ў Зялёным Лузе) спазьніўся, быў там у 9:20 замест 9:00. Калі хто туды і прыязджаў, дык пэўна, не дачакаўшыся мяне, зьехаў.
Надвор'е спачатку было мярзотнае: халодна, дождж зьверху палівае. Пакуль дабіраўся з Серабранкі ў Зялёны Луг, прамачыў ногі ў лужынах.
Заехаў у Курапаты: крыжоў там стала заўважна болей ад часу майго апошняга наведваньня мэмарыяла. Едучы па кальцавой, яшчэ раз зірнуў на тралейбуснае кальцо (9:35) - ніякіх раварыстаў.
9:40. Старт. Дождж перастаў. Роварная дарожка ўздоўж лагойскай шашы аказалася вельмі прыемнай. Галоўны плюс дарожкі ў параўнаньні з асфальтаванай збочынай дарогі: можна ехаць якімі заўгодна "вальтамі", не баючыся, што нехта зачэпіць. Не даводзіцца і дыхаць усялякай брыдой. Паўзу ў сваім тэмпе. У 10:20 праязджаю тэрмомэтр: тэмпература паветра 4, 9С, дарожнага палатна - 9, 2С. Кіламэтраў праз дзесяць даганяе цётка, толькі едзе яна па ўзбочыне шашы. Спарабую за ёй утрымацца, але кіламэтры праз тры кідаю: дарожка ідзе то ўніз, то ўверх, то ўправа, то ўлева ў параўнаньні з шашой. Ну, і ровар у цёткі сучасны, з каробкай перадач, а я на дарожным - вельмі хутка выдыхаюся.
Паваротка на Р80 - у бок аэрапорту Менск-2. Яшчэ тры кіламэтры - і ўлева, на Раўбічы. Праехаў вакол гары, на якой стаяць касьцёл і трампліны. Да касьцёлу пад'ехаў з боку могілак. Шыкоўны выгляд мае. Запаркаваўся да нейкай жалязякі, пайшоў у музэй. Пашкадаваў, што ня ўзяў студэнцкі, давялося плаціць паўтары тысячы, а так мне ўваход бясплатны (я будучы музэйшчык).
У экспазыцыі ёсьць сапраўдныя шэдэўры народнага мастацтва (ў тым ліку барочных жывапісу і скульптуры). Але самыя цікавыя экспанаты пакінутыя бяз цэтлікаў, што вельмі кепска - дапусьцім, пра час стварэньня можна здагадацца, але пра рэгіён можа толькі спэцыяліст меркаваць. А раптам вядома імя аўтара? Ну, і сюжэт не паўсюль відавочны.
Пасьля музэю залез на трамплін: добра бачна біятлонная траса. Але доўга краявідам любавацца ня стаў. Назад паехаў міма лецішчаў (Узбор'е), далей праз лес на Лясны, асфальтам праз Бараўляны да трасы, ну і пару кіламэтраў ізноў па дарожцы.
У мяжы Менску я быў каля паловы на другую. Паезьдзіў па парку Дружбы народаў, па прыватным сэктары (дарэчы, вельмі раю заехаць пры выпадку на вуліцу Няжданавай - прыгожая і ціхая), уздоўж Цнянскага водасховішча, па Гамарніка, і далей уздоўж Сьляпянскай воднай сістэмы да скрыжаваньня вуліцы Філімонава з праспэктам Скарыны.