Поехали!

Dax

Capoeira forever


email
сообщение #16, 26.09.2004 в 01:52
нормально прогулялись. можно как нить повторить. зимой. вот это будет прикольно.
куплю реальный двухподвес для даунхила. бюджет 300 уе...
 
сообщение #17, 26.09.2004 в 02:30
Ну ты, Dax, экстрэмал. Узімку...

25 верасьня ў Менску адбылася безаўтамабільная гульня "Перавозка", праведзеная экалягічна-краязнаўчай суполкай "Побач". Гульня прысьвячалася Сусьветнаму дню без аўтамабіляў (22 верасьня) і дванаццатым угодкам першай Крытычнай масы ў Сан-Францыска. У гульні ўдзельнічалі 10 каманд і асобных удзельнікаў, 6 на грамадзкім транспарце, 4 на роварах.
У агульным заліку перамог раварыст па мянушцы Czyk, праехаўшы праз усе кантрольныя пункты (4 абавязковых і 2 дадатковых) за 1 гадзіну 32 хвіліны. Другое месца заняла каманда раварыстаў Кварц (3 чалавекі), адолеўшая маршрут за 2 гадзіны 27 хвілін. Трэцяй у агульным заліку і першай сярод карыстальнікаў грамадзкага транспарту прыйшла каманда Чычыпухі (3 чалавекі), праехаўшая за 2 гадзіны 41 хвіліну.
Пераможцы і прызёры атрымалі дыплёмы і падарункі: праязны на грамадзкі транспарт на кастрычнік, набор ключоў і ліхтары да ровара.
Па заканчэньні гульні суддзі і ўдзельнікі абмеркавалі сучасны стан і перспектывы безаўтамабільнага руху ў Беларусі. Сэзон яшчэ не закрыўся. Сачыце за абвесткамі!

-----------------------------------

25 сентября в Минске состоялась безавтомобильная игра "Перевозка", проведённая экологическо-краеведческой группой "Побач". Игра посвящалась Всемирному дню без автомобилей (22 сентября) и двенадцатилетию первой Критической массы в Сан-Франциско. В игре участвовали 10 команд и отдельных участников, 6 на общественном транспорте, 4 на велосипедах.
В общем зачёте победил велосипедист по прозвищу Czyk, проехавший через все контрольные пункты (4 обязательных и 2 дополнительных) за 1 час 32 минуты. Второе место заняла команда велосипедистов Кварц (3 человека), одолевшая маршрут за 2 часа 27 минут. Третьей в общем зачёте и первой среди пользователей общественного транспорта пришла команда Чичипухи (3 человека), проехавшая за 2 часа 41 минуту.
Победители и призёры получили дипломы и подарки: проездной на общественный транспорт на октябрь, набор ключей и фонари для велосипеда.
По окончании игры судьи и участники обсудили современное состояние и перспективы безавтомобильного движения в Беларуси. Сезон ещё не закрылся. Следите за объявлениями!
 
сообщение #18, 26.09.2004 в 03:45, изменено: 26.09.2004 в 03:51 (HexTA)
Да покатались  неплохо.

Dax
А идейка действительно ничего 
 
сообщение #19, 26.09.2004 в 13:44, изменено: 26.09.2004 в 15:49 (czyk)
"Перавозка" адбылася!
На жаль, не магу дакладна падпісаць дзе хто, таму давайце падпісваць разам. Большыя па памеры (ня думайце, што па якасьці) я магу скінуць на мыла. Пішыце ў "Асабістыя паведамленьні".
1

2

Каманда Quartz. Другое месца ў роварах і дыск "Барадатага Грынвіча". Цікава, як яны яго дзяліць будуць? Дзякуй Dax'y за падказку
3

4

Адразу бачна - першыя.
5

Цікава, хто гэта?
6

7

8


Дзе будзем разьмяшчаць справаздачы і ўражаньні? Ці тут і на байтрансе, бо аўдыторыя ўсё ж розная. І ці не палічаць на байтрансе роварныя развагі за офтоп?
 

Dax

Capoeira forever


email
сообщение #20, 26.09.2004 в 14:43
вторая фотка -- quartz
куплю реальный двухподвес для даунхила. бюджет 300 уе...
 
сообщение #21, 26.09.2004 в 21:19, изменено: 28.09.2004 в 01:47 (czyk)
справаздача
Трэба сказаць, у мяне былі неспрыяльныя стартавыя ўмовы. Спачатку я хварэў "нейкім вірусам", як сказала знаёмая лекарка, "якім шмат хто цяпер хварэе". Вірус прыканцы роварнага сэзону, калі апошнія дні можна з прыемнасьцю катацца, не ўзьдзеючы трохслойнай апранахі - гэта подла, тым больш што раней гэтая самая лекарка запэўнівала, што з такім здаровым ладам жыцьця ніякая трасца мяне ня возьме. У дактароў прафэсія такая – усіх запэўніваць.
У дзень перад "Перавозкай" я ў першы раз за тыдзень сеў на ровар. Гэтая працэдура і яе наступствы мне спадабаліся настолькі, што я вырашыў паехаць з працы дадому якой-небудзь невядомай дарогай. Зь невядомых дарог у Менску найлепшым варыянтам падаліся вуліцы Прамысловая і Сяліцкага. Асаблівасьці індустрыяльнаяга горадабудаўніцтва выліліся ў 60 км на сьпідомэтры і лёгкі not response у адказных канечнасьцях.
Працэс адсыпаньня перарваўся аб адзінаццатай дня "Перавозкі". Хуценька, як мне здалося, перакусіўшы, я заўважыў, што на гадзіньніку 12:38. Праз паўгадзіны спрынту ад Ясеніна да Багдановіча я быў на месцы збору. "Ну, цяпер ужо ня буду рвацца, - думаў я, - а проста пакатаюся ў сваё задавальненьне."
Як аказалася, думка была памылковай. Пачалося ўсё з арганізатара Валодзькі: ён у алімпійскім духу камандаваў: "Чык, падрыхтуйся да старту! ... 5!, 4!, 3!, 2!, 1!!! Старт!"
Я сказаў "Паехалі" і махнуў рукой... Вось толькі паехаў я раней, чым пасьпеў прыдумаць маршрут. КП "Гармата" каля Нацыянальнага музэя, мне здалося, самы блізкі і правільны. Культура прыцягвае.
Да гэтага я ня ўдзельнічаў у ніякіх спаборных мерапрыемствах, ну, можа, вакол школы бегалі, у сэнсе - у полі зроку фізрука бегалі, а за вуглом нясьпешна прагульваліся. Так што гэта не залічваецца. А тут усе панесьліся так, што прага лідарства прачнулася на падсьвядомым узроўні.
Гармата. Сьпіны канкурэнтаў. "Куды гэта яны?"- "Ну, відаць на Азгура." - "Дык яна зьлева." - "Тады на Румянцава." - "Дык і яна зьлева." На гэтым мы з судзьдзём вырашылі, што яны паехалі немаведама куды, а значыць у іх быў хітры плян.
Мой плян быў бясхітрасным, і да таго ж, закручаным. Гэта я зразумеў па дарозе на Азгура, узгадваючы месцазнаходжаньне вуліцы Румянцава.
На дарозе бонусная кропка на Кірава і 15 практычна халяўных хвілін. Патрэбная шыльда вісела за зялёнай засьцерагальнай будаўнічай сеткай і праглядалася толькі з скалочанага праходу для пешаходаў. Прыйшлося кідаць ровар і ўзгадваць добрым словам дасьціпнасьць арганізатараў.
Потым нейкая сіла пацягнула мяне ў адваротны ад Азгура бок, але тут насустрач пранеслася каманда “Кварц”, і я хуценька павярнуў на 180. Па Энгельса вылецеў на Першамайскую, завярнуў на Пуліхава і ўзгадаў, што ня ведаю, як зь яе трапіць на Азгура. Тут з двара вельмі дарэчы вылецела іншая каманда, і я скіраваўся па сьвежых сьлядах.
Вось Азгур, вось судзьдзя, а вось і цяжкае ўсьведамленьне, што Румянцава засталася ў супрацьлеглым ад астатніх кропак пункце, то бок трэба пілаваць назад. Або ня трэба? Каб доўга ня думаць, проста паехаў да ямы ад дому Янкі Купалы. Вось бы ён папрыкалываўся. І чым хутчэй разганяўся я з горкі Захарава, тым лепей разумеў, што паехаў ня дужа правільна - трэба злазіць з ровара і скакаць па прыступках.
І тут дарогу перагарадзіла будаўнічая агароджа. "Вось засада, - падумаў я, - няўжо прыйдзецца ў аб'езд?” Уфф - збоку сьцежка. Вось і шыльда. Крэмзаю. Зрываюся.
Фрунзэ. Зьлева пад'ём, сьпераду парк Горкага, справа праспэкт. А ну іх зьлева і справа. Гайда ў парк Горкага.
Хоба. Памылка. Усе адпачываюць, жуюць салодкую вату, дзеці гойсаюць на маленькіх машынках (вось адкуль аўтамабілісты растуць), і праз увесь гэты броўнаўскі рух ледзь пляцешся.
Вылятаю на Купалы, паварот на Першамайскую. Другі раз па той самай вуліцы. У мяне няма шанцаў.
Здуру павярнуў на Леніна. Еду і суцяшаю сябе тым, што на Ульянаўскай зацяжная горка, ну яе. На Аранскай каля Чэрвеньскага паскараюся на зялёны. Ну куды ты заміргаў, сабака?!.. Стаю, чакаю. Гэтыя наперад, гэтыя налева, цяпер гэтыя налева - можа, паспаць? А вось, нарэшце.
Выкручваю і станаўлюся на сьветлафоры з Маякоўскага. Масквіч ззаду нярвова бікае. Яму такія круцялі рабіць нельга, яму зайздросна. Купіў бы сабе ровар і езьдзіў бы як чалавек.
Маякоўскага, асабліва за Дзянісаўскай, - гонар айчынных сьцёкаўкладчыкаў. Выпадкова наехаў на адзін такі - і ледзь не паляцеў паперадзе ровара. А лётаць па правілах гульні не дазволена. Таму еду пасярэдзіне паласы і паказваю ўсім незадаволеным спалучэньнем пальцаў месца, на якім зьбіраюся фінішаваць.
У Лошыцы ўпэўнена кірую да галоўнай сядзібы і ледзь ня кідаюся лічыць вокны, як заўважаю, што дом 8-мы. А дзе дзясяты? А - гэты справа. І сажалка, трэба думаць, ззаду.
А вось пра абрыў я ня ведаў. Прытармазіў бы крыху пазьней...
Вельмі ўдала пасаджаны куст бэзу (відаць, арганізатары пастараліся:), прыходзіцца ісьці правяраць схаваныя за ім вокны. Запісваю на ўсякае ўсё вакенца на гарышчы. (Аказваецца, яно залічваецца!) І гэта, а што такое флігель?
Еду напрасткі на Сярова і баюся, а што там на полі пасьля восеньскіх дажджоў? Здораўская гразішча перад мастом, які, здаецца, хутка ўвогуле змые. Амэрыканскія горкі. Еду стоячы. Усё роўна весела. Зямля ў пераходзе пад чыгункай засланая слоем бітага шкла. Цікавы дызэйнэрскі ход. Бяру ровар на рукі (і саджу на плечы - жарт).
Па Асаналіева выяжджаю на Кіжаватава. Рызыкую. Збочваю ў двары, каб не рабіць круг па Каржанеўскага. Двор заканчваецца горкай і прыступкамі з паралельнай сьцежкай, на якую накіданы камякамі засохлы асфальт. Дрэнная звычка тармазіць пярэднім колам ледзь не запускае мяне ў космас другі раз за гадзіну.
Чаканыя прыемныя краявіды ўздоўж Лошыцкага вадасховішча аказаваюцца пэйзажам з высахлай сьмярдзючай ямінай. Два сустрэчныя сабакі неяк нездарова пасіўна рэагуюць на 25 км/г. Бягун своечасова ўхіляецца. Суцэльныя добрыя навіны.
Дваравая дзятва на Аістах кідаецца напераганкі. Даволі пасьпяхова. Зьмена расьце!
Пераяжджаю Казінца, пужаю сямейную пэнсіянэрскую пару і лячу па нейкай дарозе, як я думаю, да белай дачы. Празь некалькі мэтраў бачу гэтую дачу на гары зьлева. Ровар ня возьме. Крыўдую на арганізатараў, што трэба злазіць на ногі, якія між іншым ня надта ахвочыя хадзіць. Разварочваюся і еду назад, побач з прыступкамі сьцежка, па сьцежцы (чаму не па прыступках?) ідзе тая самая сямейная пара. Даганяю. Сямейная пара прынцыповая і са сьцежкі ня збочвае. Ер з вамі, еду па траве.
Блізка да вяршыні сустракаю Zoom'а. Перапісваю шыльду і зрываюся на фініш.
Заклапочанасьць твараў пасажыраў на прыпынку перадаецца і мне. Я раптам пачынаю сумнявацца, ці ўсё я праехаў. Дастаю і вывучаю маршрутны ліст. Здаецца, усё файна.
Абганяе тралік. З тралікамі праблема. Звычайна ў такіх сытуацыях кіроўцы (часьцей - кіроўчыхі), каля я пачынаю іх даганяць, пачынаюць думаць, што гэта я спэцыяльна зь імі спаборнічаю, і справа іхняга гонару -дагнаць і нэйтралізаваць. Тое здарылася і гэтым разам, таму прыйшлося разагнацца да нездаровай хуткасьці, каб у 27-га не засталося ніякіх шанцаў. Хаця ў яго была нязломная воля да перамогі, і на мосьце на ўніверы Культуры ён мяне абагнаў.
Ну а потым я яго за мостам. Соты ад спаборніцтва ўхіліўся.
З праспэкта выруліў на Валадарскага. Вось і парк. Вось і помнік Міцкевічу.
Еду і гадаю, колькі ўжо народу прыехала. Пад'яжджаю - пуста. У сэнсе Міцкевіч ёсьць, а больш нікога няма. "Няўжо ўжо ўсе паразьяжджаліся?" - прыгадваю я правілы “Адрыву”, дзе ёсьць дэдлайн. На ўсялякі выпадак запісваю час.
Празь дзесяць хвілін хваляваньня прыяжджае судзьдзя. Хваляваньне зьмяняецца іншым пачуцьцём. Гы. Прага лідарства задаволена паліць бабмбук, я высыхаю, пацягваю мінэралку, чакаю астатніх і пляную з тымі, хто ўжо прыехаў, спэцапэрацыі па раварызацыі ўсёй краіны.
Думаю, для пачатку трэба адмяніць зіму. Потым можна ўзяцца і за аўтамабілі.


 

Dax

Capoeira forever


email
сообщение #22, 26.09.2004 в 23:16
мог бы ты перевести. большинство все равно русскаязычные. а тем более это не белорусский, а непонятно что.
куплю реальный двухподвес для даунхила. бюджет 300 уе...
 
сообщение #23, 27.09.2004 в 01:08
цитата сообщения от Dax отправленного 26.09.2004 в 23:16
мог бы ты перевести.
гэта пытаньне? мог бы, ды лянотна.
цитата:
большинство все равно русскаязычные.
і што мне, задавіцца?  выкінь ровар, стань большинством, як такая лёгіка.
цитата:
а тем более это не белорусский, а непонятно что.
дзядзька, ну гнілы ж базар, пачытай www.nn.by, www.studumka.com, www.svaboda.org для пачатку.
Нічога асабістага, але давай завязваць з лінгвістыкай (спынімся на свабодзе выбару мовы і рэлігіі як асабістага права чалавека) і з правапіснымі праблемамі, у якіх ты некампэтэнтны. Або, калі хочаш, пішы ў асабістую пошту, дам мэйл.
 

Dax

Capoeira forever


email
сообщение #24, 27.09.2004 в 01:26
ok. забираю вси свои письмена по этому поводу. но настрой остался тот же. и мнение такое же...
куплю реальный двухподвес для даунхила. бюджет 300 уе...
 
сообщение #25, 29.09.2004 в 13:24
Безаўтамабільная гульня “Перавозка”
Менск, 25 верасьня 2004 года
Выніковы пратакол

Каманда (гулец)   Лік удзель-нікаў   Катэгорыя   Час старту   Час фінішу   Час у шляху   Зьніжка за дадатковыя КП   Выніковы час   Месца ў сваёй катэгорыі   Месца ў агульным заліку
Czyk   1   ровар   13:30   15:12   1:42   30   1:12   1   1
Кварц   3   ровар   13:28   15:55   2:27   30   1:57   2   2
Чычыпухі   3   грам. тр.   13:24   16:05   2:41   30   2:11   1   3
CC   2   грам. тр.   13:36   16:24   2:48   15   2:33   2   4
Швондэр   2   грам. тр.   13:22   16:04   2:42   0   2:42   3   5
Zoom   1   грам. тр.   14:03   17:30   3:27   15   3:12   4   6
VeloPunks   3   ровар   13:34   17:38   4:04   15   3:49   3   7
VeloDrunks   2   ровар   13:20   17:34   4:14   15   3:59   4   8
Натальля і Тацяна   2   грам. тр.   13:26   -   -   -   сышлі з дыстанцыі   5   9
Slater   2   грам. тр.   13:32   -   -   -   сышлі з дыстанцыі   6   10
 
сообщение #26, 29.09.2004 в 13:25
Як я судзіў Перавозку

Раніцу ў дзень Перавозкі я правёў за кампутарам, даводзячы да ладу прэс-пакет, набіраючы шляховы ліст, друкуючы ўсё гэта. Абяцаў Андрусю (другому суддзю) быць на месцы ў 12:45. У пачатку першай гадзіны раблю апошнія званкі (Ігар, трэці суддзя, аказваецца спаў, я вельмі своечасова яго пабудзіў; запрасіў яшчэ хлопа ўдзельнічаць), абедаю. У 12:15 вылажу з пад'езда. Думаю, спазьніўся. Кручу педалі, каб па мазгах ня далі (суддзі ды ўдзельнікі, бо безь мяне гульня не пачнецца). У 12:50 я на месцы! Добры тэмп задаў. Ужо ёсьць Андрусь, некалькі ўдзельнікаў ("гр.тр." і на роварах) і двое журналістаў: Віка з "Рэспублікі" і Мікалай Емяльянавіч Лавіцкі ("Наша слова"). Раздаю прэс-пакеты. Кажу ў дыктафон пару агульных фраз. На хаду раздаю правілы. Пад'язджае Ігар. Адводжу Андруся ды Ігара ўбок, зьвяраем гадзіньнікі, праводжу кароткі інструктаж, уручаю правілы гульні і адпраўляю на КП. Народ працягвае прыбываць. Абвяшчаю ўголас месца фінішу (забыўся пазначыць яго ў шляховых лістах). Рэгіструю каманды. Забыўся ўзяць з сабой матар'ялы віктарыны. Вырашаю даваць старт у парадку рэгістрацыі з інтэрвалам у дзьве хвіліны. Разьбіваю каманду панкаў, якія хацелі ехаць ўчатырох, на дзьве. Здаецца, больш ніхто не пад'едзе.
13:20. Панкі паехалі!
13:36. Стартавала апошняя каманда (СС). Не падумайце кепска, расшыфроўваецца: Сацыяльны супраціў.
Тусуюся з журналістамі. Мікалай Емяльянавіч, які прыехаў на сваім ровары, падарыў мне калпачкі на ніпэлі. Мне ровар бязь іх прадалі, дык я асабліва ня парыўся, каб іх набыць. Лавіцкі кажа: бяры, бо інакш ніпэлі брудам заб'юцца. Адмаўляць няёмка.
Лавіцкі паехаў дахаты. Зь Вікай вырашылі ісьці разам да КП "Азгура": па дарозе распавядаю ёй пра антыаўтамабільны рух, пра падрыхтоўку гульні. Добра, што далёка не пасьпелі адыйсьці: узгадаў, што абяцаў пачакаць Zoom'а. Вяртаемся. Насустрач ідзе Zoom. Пакуль выпраўляю ў шлях Zoom'а (14:03), пад'язджае хлопец Дзіма на ровары. Ён у гульні ўдзельнічаць не зьбіраецца, прыехаў паназіраць. Патусіўшы яшчэ хвілін пяць, разьвітваемся з Вікай. Едзем на Азгура. Дарожка прыемная. Правілы парушаем, бо мы ж ня ўдзельнікі, мы суддзі, нам можна - хто ж нас дыскваліфікуе. Андрусь на КП не адзін, зь ім дзяўчына Аляксандра, сьвежарэкрутаваная ў "Побач". Знаёмімся. Кажу Андрусю, колькі вінна каманд/індывідуальных удзельнікаў праехаць праз КП (10 агулам, 4 на роварах, 6 на гр.тр.).
Едзем на велазавод, бо трэба набыць падарунак пераможцу ў катэгорыі ровараў. Праз чыгунку пераходзім пешаходным мостам. Ровары нясем на руках ("Очень ранимые наши любимые":). Спыняемся каля крамы, я іду ўнутр. Дзіму адразу абкружаюць дзядзькі, якія гандлююць роварамі (у яго салідны новы апарат, ня роўня майму дарожнаму ММВЗ 2001 года выпуску). Набываю ліхтары і "бардачок" з наборам ключоў-шасьціграннікаў.
Далей едзем на КП "Гармата". Па Партызанскім паўзем ходнікамі (на дарогу выязджаць ахвоты няма). Вырульваем на Леніна, ліхачым. Пад'ём да мастацкага музэя. Крычу Дзіму "Тармазі" і ўязджаю ў ягонае задняе кола:). Трэба падысьці, зірнуць хто ж замоўца работ па Кірава, 31.
Перапісваю ў нататнік, едзем далей. На Маркса адчуваеш сябе каралём дарогі. Абганяеш аўтамабілі, якія паўзуць 10 км/г.
На "Гармаце" двое. Жэня прыехаў на падмену, і пакуль яны зь Ігарам тусуюцца разам. Амаль усе ўдзельнікі ўжо праехалі. Не было толькі Zoom'а. Кажу хлопцам, каб чакалі да 17:00. Яны мне перадаюць, што Slater сыйшоў з дыстанцыі.
Едзем на Гарадзкі Вал. Нешта грукае пад коламі. Спыняемся. Не, у мяне нічога не адвалілася, проста на дарозе валялася нейкая дэталь з алюміну і гучна зьвінела пад коламі. Нарэшце, мы сквэры. А што гэта там чорненькае бялеецца? Дык гэта ж Czyk! Віншую яго з надзвычайнай хуткасьцю. Бяру шляховы ліст.
Няправільна падлічваю час у шляху (ці няправільна запаўняю графу "час фінішу").
Наперадзе ў мяне яшчэ татальная памылка з Чычыпухамі і Швондэрам, зь якіх я зьняў па 10 хвілін.
Сядзім, чакаем, травім байкі пра байкі. Czyk п'е мінэралку, але ў МакДак чамусьці бягу я.
Нарэшце пад'язджае каманда Кварц. Czyk адназначна абсалютны пераможца.
Падбягаюць Швондэр, а за імі Чычыпухі. Швондэр стартавалі раней, і не прайшлі ніводнага дадатковага КП, а Ч. прайшлі ўсе. Яшчэ праз колькі часу падыходзяць ССаўцы. Кажуць, што Натальля і Тацяна засталіся гуляць у Лошыцы (эстэтычныя пачуцьці перамаглі грамадзянскія; на наступную гульню іх не запрашу).
Тэлефаную Андрусю, кажу, што дзьве каманды сышлі з дыстанцыі, прашу дачакацца Zoom'а. Дзякуй Чычыпухам за прадастаўленую мабілу!
Узнагароджваем каманды Чычыпухі, Кварц і Швондэр - яны ня могуць чакаць болей. Czyk фіксуе працэс на лічбавую фотакамэру.
Падыходзіць Жэня, кажа, што Zoom прайшоў "Гармату" ў 16:40 і накіраваўся на Азгура.
Зьяўляецца, нарэшце, доўгачаканы Zoom з Андрусём.
Толькі ў 17:34 зьяўляецца першая партыя панкаў. Кажуць, што другая каманда едзе за імі. Такі да! У 17:38 прыязджаюць і яны. Гульня завяршылася!
Узнагароджваем астатніх, робім калектыўнае фота. Усім дзякуй!
Распаўзаемся па хатах.
 
сообщение #27, 29.09.2004 в 13:56
а когда в следующий раз планируется игра?
 
сообщение #28, 01.10.2004 в 12:24
У першыя выходныя пасьля 22 верасьня 2005 года.
 
сообщение #29, 01.10.2004 в 12:41
цитата сообщения от valodzka отправленного 01.10.2004 в 12:24
У першыя выходныя пасьля 22 верасьня 2005 года.
н-да... так вот в жизни и бывает. Только почитаешь рассказы про предыдущую игру, только захочешь поучаствовать, а тут бац и игра оказывается раз в год
 
сообщение #30, 01.10.2004 в 14:50
цитата сообщения от valodzka отправленного 01.10.2004 в 12:24
У першыя выходныя пасьля 22 верасьня 2005 года.
ну і жарцікі ў вас.

 
1 2 3 печатать
Поехали! © 2002-2019